Фоторепортажи




Кто изобрел самых лучший стул в мире?

Плыць праз вечнасць-2

Автор: Кіявіцкая Таццяна

17.08.2018

Просмотров: 732


Дзень распадаецца. На міліярды зорак. Бліскучых, як стразы на тваёй дзівоснай сукенцы. І месяц. Зусім малады. Такі прыцягальны. Зоркі падаюць, месяц застаецца. Чакаць. На вечнасць. Як і я. У гэтым залатым месяцовым святле.


Наталяю смагу прахалодай жнівеньскай ночы, яе атрамант фарбуе сукенку ў зорна-чорнае, высцілае дарогу ядвабным дываном. Плыву і верую. Што дзень рассыпаецца на міліярды зорак. І адна з іх плыве недзе побач. І яна – мая. І спыніцца ўжо немагчыма.

Чаму і навошта – вечныя мае спадарожнікі. І яшчэ маўчанне, у якім слухаю тысячы “я”, што спрачаюцца і не змаўкаюць да самага парога. Да самага ложка, калі сон захлыне іх усіх у сваім салодкім пацалунку. І разаб’ецца на міліярды зорак. І месяц. Такі прывабны. Маладзік.

Такі доўгі шлях, такі кароткі дзень.Такія бясконцыя пошукі і развагі. Як зорнае жнівеньскае неба. Такія вечныя надзеі.

...І гэтыя вочы. З бляскам, нібы зоркі, на якія рассыпаецца дзень і якія падаюць мне проста пад ногі ў чорны атрамант летняе ночы. Нібы іду на гэты позірк, што кліча і моліць, што лашчыць і дае надзею.

І я іду. Плыву. Па сваёй нязбыўнай надзеі, такой вечнай і такой кароткай, як самое жыццё. Як гэтая ноч. Як гэтае імгненне, калі разбіваецца адна з міліярдаў зорак і ты не паспяваеш загадаць запаветнае. Але наўздагон пачынаеш спешна пералічваць, а што можна было паспець. І паспяваеш толькі адно – ісці. Хоць і не загадвала. Твая дарога – адно імгненне, працягам у цэлую ноч, што рассыпаецца на міліярды зорак. І месяц.

Дарога ў ноч. Мая дарога. Мая дарога ў гэты дзень. Са мной ідзе мая трывога. Мой страх, мой сум са мной ідзе. Дарога ў ноч. І цені-здані, што ператвораны ў людзей, ідуць са мной, нібы ў тумане.  Маёй дарогай у гэты дзень. Куды? Навошта? Што шукаю? Каму нясу свой боль-камень? Сама не ведаю, не знаю. Іду дарогай у гэты дзень. Дарога ў ноч – маё выгнанне. Маё вяртанне – да сябе. Мой шлях вышэйшага спазнання – мая дарога ў гэты дзень. Ды цемра, што святло пакрала, усё шэпча мне: “З дарогі збоч!” А я ішла, бо я шукала. Цябе. На той дарозе ў ноч.

 



Оцените статью


стиль 0 актуальность 0
форма подачи 0 грамотность 0
фактура 0
* - Всего это среднее арифметическое всех оценок, которые поставили пользователи за эту статью